Белорусский портал в Казахстане

ЦВК Беларусі апублікавала канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта



Канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сведчаць аб тым, што на вышэйшую дзяржаўную пасаду выбраны Аляксандр Лукашэнка, за кандыдатуру якога аддадзена 5 102 478 галасоў выбаршчыкаў.

Гэта склала 83,5 працэнта, гэта значыць больш за палавіну грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Паводле інфармацыі ЦВК, за Гайдукевіча Сяргея Васільевіча аддадзена 201 945 галасоў (3,3 працэнта), за Караткевіч Таццяну Мікалаеўну - 271 426 галасоў (4,4 працэнта), за Улаховіча Мікалая Дзмітрыевіча - 102 131 (1,7 працэнта). Не падтрымалі ні аднаго з кандыдатаў 386 225 выбаршчыкаў (6,3 працэнта).

Акрамя таго, несапраўднымі прызнана 48 808 бюлетэняў (0,8 працэнта). Агульная колькасць выбаршчыкаў па Рэспубліцы Беларусь склала 7 008 682, а бюлетэні для галасавання атрымала 6 115 690 чалавек.

"У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызнана, што выбары адбыліся, паколькі ў галасаванні прыняло ўдзел 6 113 013 выбаршчыкаў, што склала 87,2 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў", - адзначаюць у Цэнтрвыбаркаме.

16 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/722/32963
Текущая дата: 15.11.2024