Белорусский портал в Казахстане

Штраф за гандаль астаткамі тавараў без дакументаў складзе да 200 базавых велічынь



Індывідуальным прадпрымальнікам, якія прадоўжаць гандляваць астаткамі тавараў без дакументаў, пагражаюць штрафныя санкцыі ад 20 да 200 базавых велічынь.

Аб гэтым 3 снежня ў час анлайн-канферэнцыі паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Наталля Падгорная.

Яна канстатавала, што ва ўказе нумар 222 прапісана прамая забарона з 1 студзеня 2016 года на рознічны, аптовы гандаль астаткамі тавараў, на іншае іх адчужэнне, у тым ліку на бязвыплатнай аснове, а таксама ўнясенне астаткаў тавараў у якасці ўкладу ў статутны фонд камерцыйнай арганізацыі.

За ажыццяўленне індывідуальным прадпрымальнікам дзейнасці, калі яна забараняецца, ч.2 арт.12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 200 базавых велічынь (цяпер БВ складае Br180 тыс.) з канфіскацяй даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, прылад і сродкаў учынення адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў.

3 снежня 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/722/33529
Текущая дата: 26.12.2024