Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало крымінальную справу за незаконны абарот зброі на падставе ч. 2 арт. 295 КК у дачыненні да грамадзяніна Беларусі, затрыманага раніцай 26 лістапада на сталічным чыгуначным вакзале са зброяй і выбуховымі рэчывамі.
Цяпер з маладым чалавекам, які мог удзельнічаць у баявых дзеяннях ва Украіне, працуюць следчыя. Арганізаваны неабходныя следчыя дзеянні, праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.
26 лістапада ў Віцебску на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў: "Ноччу на чыгуначным вакзале ў Мінску затрыманы малады чалавек, які пры сабе меў два пашпарты, зброю, выбуховыя рэчывы, дакументы, якія пацвярджаюць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Разам з неадэкватнымі паводзінамі можна выказаць меркаванне, што ад яго можна было чакаць чаго хочаце".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2015
Мінск, 26 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/723/33445
Текущая дата: 26.12.2024