Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.
Арган у чатыры рукі і арган у спалучэнні з камерным аркестрам прагучаць 15 лістапада на ХХ Міжнародным фестывалі арганнай музыкі "Званы Сафіі" ў Полацку.
У складзе арганнага дуэта Юлія Садыкава (Швейцарыя) і Ксенія Пагарэлая (Беларусь). Акрамя таго, полацкі арган у нядзельным канцэрце будзе гучаць у спалучэнні з камерным аркестрам "Еўропа-Цэнтр" пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава. У праграме творы вялікіх майстроў эпохі барока і рамантызму.
Пачатак канцэрта ў 15.00. Музычнае свята "Званы Сафіі", прысвечанае 30-годдзю полацкага аргана, стартавала 18 кастрычніка і прадоўжыцца да 22 лістапада.
У афішы яшчэ некалькі канцэртаў. Так, 18 лістапада адбудзецца выступленне народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава з Дзяржаўным камерным хорам (дырыжор - заслужаная артыстка Беларусі Наталля Міхайлава).
Чакаецца прыезд у Полацк італьянскага арганіста Эўджэніа Марыя Фаджыяні, канцэрт якога запланаваны на 21 лістапада. Завершыць форум 22 лістапада расійскі дуэт - Яўген і Ксенія Аўраменкі, якія выканаюць музыку Баха.
Канцэртная зала Сафіскага сабора - адна з лепшых залаў Еўропы.
Упершыню тут пачала гучаць музыка 19 лютага 1983 года. У 1985-м спецыялісты чэшскай фірмы Riеger Kloss устанавілі арган, зроблены па індывідуальным праекце, які стаў неад`емнай часткай інтэр`ера Сафійскага сабора і прыцягнуў увагу прафесіяналаў і шматлікіх аматараў музыкі. I Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" адкрыўся ў Полацку 15 лістапада 1996 года.
За ўсю гісторыю праекта на гэтым фестывалі выступілі музыканты больш як з 20 краін, адбылося больш за 120 фестывальных канцэртаў, на якіх пабывалі больш за 20 тыс. аматараў арганнай музыкі.
13 лістапада 2015, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/726/33216
Текущая дата: 25.12.2024