Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску эвакуіравалі чыгуначны і аўтобусны вакзалы з-за паведамлення аб закладзенай бомбе



Вечарам 30 кастрычніка з-за непраўдзівага паведамлення аб закладзенай выбуховай прыладзе ў Віцебску эвакуіравалі пасажыраў і абслуговы персанал з будынкаў аўтавакзала, чыгуначнага вакзала і прыгарадных кас.

Паводле слоў людзей, якія працавалі на чыгуначным вакзале, міліцыя пачала эвакуацыю каля 18:40, паведаміўшы, што атрыманы сігнал аб магчымым мініраванні. Прывакзальная плошча ў гэты час была перакрытая ДАІ, сюды прыбылі міліцэйскія і пажарныя аўтамабілі. А таксама машына хуткай дапамогі. З-за гэтага на некаторы час былі перапыненыя зносіны гарадскога транспарту, чые маршруты праходзяць побач з вакзаламі.

Праверка доўжылася больш за паўтары гадзіны, пасля гэтага людзям дазволілі вярнуцца ў памяшканні вакзалаў, а плошчу адкрылі для руху аўтатранспарту. У той жа час у будынках заставалася вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі, а на ўваходзе ў аўтавакзал яны праводзілі надгляд буйнагабарытнага багажу пасажыраў.

БелаПАН, 31 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/727/33116
Текущая дата: 25.12.2024