Дакумент размешчаны 31 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Савет міністраў пастановай ад 28 кастрычніка № 908 працягнуў "тэрмін дзеяння пасведчання аб адкрыцці ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкага пункта таварыства з абмежаванай адказнасцю "Еўрапейскае радыё для Беларусі" (Рэспубліка Польшча) з 11 лістапада 2015 г. па 10 лістапада 2016 г".
Міністэрству замежных спраў Беларусі даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.
Вяшчанне "Еўрапейскага радыё для Беларусі" пачалося 26 лютага 2006 года. Дазвол на акрэдытацыю карэспандэнцкага пункта ў Беларусі "Еўрарадыё" атрымала ў сярэдзіне лістапада 2009 года.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2015
Мінск, 1 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/727/33137
Текущая дата: 25.12.2024