Такую думку выказаў 31 жніўня старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку новага навучальнага года ў гімназіі нумар 1 горада Астраўца.
У Беларусі ў гэтым годзе першы раз ідуць у школу 106,5 тыс. першакласнікаў, што на 1,6 тыс. больш, чым у мінулым, паведаміў ён. У гімназіі ў першы клас адправіліся 76 дзяцей - набрана тры класы, тады як у мінулым з першакласнікаў склалі толькі два.
"Добра, што наша краіна маладзее не толькі новабудоўлямі і новымі цікавымі аб`ектамі, але і сем`ямі, у якіх з`яўляецца ўсё больш дзяцей. Гэта рэакцыя на клопат дзяржавы аб тым, каб сем`і былі паўнацэннымі і добранадзейнымі", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.
Ён адзначыў, што ў краіне кожны год узводзяцца сучасныя аб`екты, якімі могуць карыстацца сем`і. У бягучым годзе ў Беларусі будуецца 39 устаноў адукацыі, у тым ліку, новыя школы адкрыюцца 1 верасня ў Гродне, Пінску і Мінску. Ствараюцца ўсе ўмовы для таго, каб установы адукацыі былі ў поўным аб`ёме ўкамплектаваны абсталяваннем, падручнікамі, сфарміраваны неабходны педагагічны калектыў. Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што сёння ў краіне ўкамплектаваны настаўнікамі ўсе школьныя калектывы, у тым ліку, прыйшло нямала маладых спецыялістаў - каля 5 тыс. па краіне.
Звяртаючыся да дзяцей і бацькоў, старшыня Савета Рэспублікі выказаў упэўненасць у тым, што дзяржава і далей будзе клапаціцца аб тым, каб дзеці развіваліся інтэлектуальна і былі падрыхтаваны фізічна, ствараць умовы для павышэння дабрабыту сем`яў.
Міхаіл Мясніковіч павіншаваў вучняў гімназіі з пачаткам навучальнага года і пажадаў вырасці дастойнымі грамадзянамі краіны, а пасля адпаведнай падрыхтоўкі ўключыцца ў вырашэнне пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Ён азнаёміўся з арганізацыяй навучальнага працэсу ў гімназіі, пагутарыў з педагогамі і разам з намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктарам Лісковічам уручыў першакласнікам кнігі "Беларусь - наша Радзіма".
Гімназія нумар 1 узведзена ў мікрараёне беларускіх атамшчыкаў 10 студзеня бягучага года ў адзіным комплексе з яслямі-садам.
Установы адукацыі сталі першымі буйнымі аб`ектамі сацыяльнай інфраструктуры Беларускай атамнай станцыі.
31 жніўня 2015, Астравец
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/728/32551
Текущая дата: 15.11.2024