Беларускія палярнікі пачалі рэалізацыю ключавых навуковых праграм.
У гонар адкрыцця 16-га антарктычнага сезона на флагштоках Беларускай антарктычнай палявой базы Гара Вячэрняя быў узняты дзяржаўны сцяг Беларусі і сцяг НАН Беларусі, паведаміў у Прэзідыум НАН Беларусі начальнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, расказалі ў прэс-службе Акадэміі навук.
"У працэсе выканання авіяцыйных пералётаў, разгортвання жыццядзейнасці і навуковых праграм асабовы склад 16-й экспедыцыі прадэманстраваў зладжаную камандную работу, дысцыплінаванасць і высокія маральна-валявыя якасці. Асабовы склад здаровы, сістэмы жыццезабеспячэння, сродкі транспарту і сувязі, навуковыя прыборы і абсталяванне падрыхтаваны да далейшай эксплуатацыі і працуюць у штатным рэжыме, пачата рэалізацыя ключавых навуковых праграм. На палявой базе Гара Вячэрняя ёсць неабходныя запасы паліва, прадуктаў харчавання, медыкаментаў. 18 лістапада адбылося ўрачыстае мерапрыемства - у гонар адкрыцця шаснаццатага антарктычнага сезона на флагштоках Беларускай антарктычнай палявой базы Гара Вячэрняя ўзняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", - праінфармаваў Аляксей Гайдашоў.
30 кастрычніка 2023 года ў НАН Беларусі быў дадзены ўрачысты старт 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У гэтым годзе ў Антарктыду адправіліся 13 чалавек пад кіраўніцтвам вопытнага палярніка, удзельніка ўсіх папярэдніх 15 экспедыцый Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі - навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытута прыродакарыстання, Інстытута фізікі), БДУ, Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы і іншых арганізацый краіны. У камандзе - сем спецыялістаў, якія ўжо маюць вопыт работы ў Антарктыдзе, і шэсць навічкоў. Навуковыя супрацоўнікі складаюць палову ўдзельнікаў экспедыцыі.
20 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
20 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/73/71491
Текущая дата: 16.11.2024