Белорусский портал в Казахстане

Зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя ўказам нумар 572



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лістапада ўказ нумар 373, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 9 снежня 2014 года нумар 572 "Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей".

У адпаведнасці з дакументам зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя ўказам нумар 572. Гэта рашэнне звязана з тым, што раней для шматдзетных сем`яў былі істотна пашыраны магчымасці датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

Указам нумар 373 спрашчаецца парадак і скарачаецца тэрмін пералічэння ў рэспубліканскі бюджэт даходаў ад кіравання сродкамі сямейнага капіталу.

Пры гэтым умовы прадастаўлення і выкарыстання шматдзетнымі сем`ямі сямейнага капіталу не змяняюцца.

24 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/73/71597
Текущая дата: 16.11.2024