Белорусский портал в Казахстане

Беларусі неабходна ўзмацняць паўднёвыя межы



Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам выканаўца абавязкаў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася і міністра абароны Андрэя Раўкова.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб сітуацыі ва Узброеных сілах, найперш на паўднёвых межах. Лукашэнка "звярнуў увагу, што вакол гэтай тэмы апошнім часам занадта шмат гутарак, у так званай апазіцыйнай прэсе тыя ці іншыя рэчы падаюцца тэндэнцыйна".

"Тым не менш мы не ўтойваем тое, што паўднёвыя межы нам трэба ўзмацняць. І не таму, што мы баімся ўкраінцаў, што на нас там хтосьці нападзе. Мы апасаемся, каб у выніку таго, што адбываецца ва Украіне, не пацягнуліся сюды рознага роду элементы, не патрэбныя ў Беларусі, і асабліва зброя. Гэта нас павінна заўсёды насцярожваць. Гэта наша пытанне, якое мы павінны вырашаць, за нас ніхто яго не вырашыць", — сказаў Лукашэнка. 

Станіслаў Зась праінфармаваў, што сітуацыя ў ВС стабільная. Адзначаецца "ўмацаванне маральна-псіхалагічнага стану людзей, памяншэнне адтоку афіцэраў, у тым ліку маладых".

БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/730/32447
Текущая дата: 16.11.2024