Пра гэта паведамілі ў прэс-групе Віцебскай мытні.
У рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Бігосава-1" Віцебскай мытні прадухілена спроба незаконнага перамяшчэння грамадзянінам Літвы праз беларуска-латвійскую мяжу буйной партыі цыгарэт.
У выніку агляду грузавога аўтамабіля "ДАФ" з паўпрычэпам-цыстэрнай Feldbinder з выкарыстаннем інспекцыйна-нагляднага комплексу былі выяўленыя прыкметы перавозкі незаяўленых тавараў.
Падчас агляду цыстэрны мытнікі выявілі цыгарэты "Прэм`ер" у колькасці 240.000 пачкаў на суму 1 млрд. 920 млн. беларускіх рублёў і цыгарэты "Фэст" у колькасці 149.500 пачкаў на суму 1 млрд. 31 млн. беларускіх рублёў, маркіраваныя акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.
Цыгарэты на агульную суму прыкладна 2 млрд. 951 млн. беларускіх рублёў і паўпрычэп-цыстэрна коштам 240 млн. беларускіх рублёў канфіскаваныя. Мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2015
Мінск, 21 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/730/32462
Текущая дата: 16.11.2024