Белорусский портал в Казахстане

Чацвёртую лінію мінскага метро плануецца зрабіць кальцавой



Аб гэтым паведаміў на прэзентацыі генеральнага плана Мінска галоўны архітэктар унітарнага прадпрыемства "Мінскграда" Аляксандр Акенцьеў.

"У адпаведнасці з новай рэдакцыяй генеральнага плана чацвёртую лінію метро зробяць кальцавой. Падрабязныя этапы і параметры асваення, эканамічныя абгрунтаванні будуць выкананы ў спецыяльнай рабоце "Комплексная транспартная схема Мінска", - сказаў Аляксандр Акенцьеў.

Таксама ў сталіцы плануецца стварыць новы від пасажырскага транспарту - скорасны трамвай. У перспектыве ён звяжа горад з Лагойскам, Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам, пасёлкам Сокал і Нацыянальным аэрапортам Мінск.

Грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі генеральнага плана сталіцы прадоўжыцца па 5 лістапада. Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі генплана можна з панядзелка па пятніцу з 14.00 да 18.00, у суботу і нядзелю з 10.00 да 15.00 у будынку УП "Мінскграда" па адрасе вул. Камсамольская, 8, 2-і паверх, каб. 204.

Заўвагі і прапановы будуць прымацца пісьмова ў кнізе заўваг і прапаноў па пазначаным адрасе, а таксама пры дапамозе паштовай сувязі, электроннай пошты kaig@minsk.gov.by. Інфармацыю аб выніках грамадскага абмеркавання размесцяць на сайце і інфармацыйных стэндах Мінгарвыканкама, у сродках масавай інфармацыі.

14 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/730/32951
Текущая дата: 26.12.2024