Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
Полацкія пагранічнікі за кіламетр ад беларуска-латвійскай мяжы затрымалі два аўтамабілі з расійскімі нумарамі. У мікрааўтобусе "Мерседэс" грамадзянін Расіі чачэнскай нацыянальнасці перавозіў 11 грамадзян В`етнама, у аўтамабілі "Лада" знаходзіліся яшчэ два яго суайчыннікі.
З затрыманымі праводзіцца разбор, па выніках якога будзе дадзена прававая ацэнка іх дзеянням.
У той жа дзень смаргонскія пагранічнікі на літоўскім напрамку за 300 метраў ад мяжы затрымалі грамадзяніна Кыргызстана. 28-гадовы мужчына расказаў, што накіроўваўся ў ЕС у пошуках лепшых умоў жыцця.
Парушальнік мяжы змешчаны ў ІЧУ для далейшага разбору.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2015
Мінск, 13 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/732/32353
Текущая дата: 16.11.2024