Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з 65-годдзем



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага балета, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваш яркі талент танцоўшчыка, балетмайстра і педагога ў поўнай ступені раскрыўся ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь".

Спектаклі з удзелам Юрыя Траяна, а таксама створаныя на гэтай знакамітай сцэне пастаноўкі па творах беларускіх і замежных кампазітараў па праву ўваходзяць у залаты фонд беларускага харэаграфічнага мастацтва, сказана ў віншаванні.

6 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/732/32862
Текущая дата: 25.12.2024