Белорусский портал в Казахстане

За апошнія суткі ратавальнікі патушылі пяць лясных і два тарфяныя пажары, лес працягвае гарэць у Асіповіцкім раёне



Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

З 6.00 2 жніўня да 6.00 3 жніўня ў Беларусі ліквідаваныя пяць лясных пажараў на агульнай плошчы 5,45 га, два тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,18 га і чатыры ўзгаранні травы і хмызняку на агульнай плошчы 0,61 га.

2 жніўня паступіла інфармацыя аб лясным пажары на плошчы 45 га каля вёскі Вярхі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Для яго ліквідацыі было задзейнічанае 13 адзінак тэхнікі і 137 чалавек, у тым ліку 86 супрацоўнікаў Асіповіцкага доследнага лясгасу, 25 — Пухавіцкага лясгасу. Прыцягваліся тры верталёты МНС (два Мі-8 і Мі-26). Па стане на 8.00 3 жніўня плошча пажару складала 40 га.

2 жніўня стала вядома пра лясны пажар на агульнай плошчы 0,8 га каля пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна. Для яго ліквідацыі было задзейнічанае 8 адзінак тэхнікі і 48 чалавек. На 8.00 3 жніўня плошча пажару складала 0,3 га.

У 21.00 2 жніўня паступіла паведамленне аб узгаранні травы і хмызняку на агульнай плошчы 5 га на тэрыторыі былога ваеннага палігона ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, якая раней гарэла. Для ліквідацыі пажару задзейнічаныя тры адзінкі тэхнікі і 25 чалавек. Па стане на 8.00 плошча пажару складала 5 га.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/734/32227
Текущая дата: 16.11.2024