Аб гэтым ён заявіў 25 верасня ў час сустрэчы з работнікамі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне.
"Чалавек павінен любіць сваю краіну і быць упэўненым, што гэта яго дом - цёплы і ўтульны. Гэта клопат Прэзідэнта. Як-ніяк мы забяспечваем гэта. Далей горш не будзе. Я вам гарантую", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе сацыяльныя і палітычныя катаклізмы ў дзяржавах заўсёды па большай частцы выкліканы ўнутранымі прычынамі. Прыклад таго - суседняя Украіна, дзе зладзейства і карупцыя прывялі да самых цяжкіх вынікаў.
"Які б у вас ні быў Прэзідэнт, ён таксама не без недахопаў, але ні ён, ні яны (чыноўнікі) не раскралі краіну. Мы яе не разбурылі. Хапае праблем. Але калі народ бачыць, што гэта ўлада не зладзейская, ён перацерпіць, перанясе ўсё. А калі мы акунёмся ў гэту карупцыю, зладзейства, расцягнем, раздзелім краіну, мы хутчэй рухнем, чым Украіна", - падкрэсліў беларускі лідар.
25 верасня 2015, Жлобін
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
25 верасня 2015, Жлобін
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/734/32769
Текущая дата: 25.12.2024