Белорусский портал в Казахстане

У Мінску максімальная зарплата у IT-спецыялістаў, мінімальная — у сацработнікаў



Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

У Мінску ў чэрвені 2015 года максімальная сярэдняя заработная плата была ў спецыялістаў, звязаных з вылічальнай тэхнікай, — 31 млн. 571 тыс. 468 рублёў, мінімальная — у сацработнікаў — 5 млн. 427 тыс. 941 рубель.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені—чэрвені склала 8 млн. 819,9 тыс. рублёў, у тым ліку ў чэрвені — 9 млн. 398 тыс. рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з маем 2015 года на 5,2%, ці на 465,5 тыс. рублёў. 

Рэальная заработная плата (зарплата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—чэрвені 2015 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам зменшылася на 1%, у чэрвені 2015 года ў параўнанні з чэрвенем 2014 года — павялічылася на 0,9%. 

У чэрвені 2015 года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 8 млн. 13 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 10 млн. 98,9 тыс., на транспарце і ў сувязі — 9 млн. 330,8 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 7 млн. 187,2 тыс., у адукацыі — 6 млн. 345,2 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 6 млн. 605,9 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 10 млн. 511,1 тыс. рублёў. 

Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у чэрвені 2015 года склалася ў памеры 7 млн. 423,2 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 7 млн. 539,7 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 10 млн. 292,6 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 7 млн. 310,9 тыс. рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/735/32151
Текущая дата: 16.11.2024