Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
У Беларусі расце колькасць фізічных асоб, якія зарэгістраваліся як рамеснікі.
Як падкрэсліваюць у прэс-службе, у Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення рамеснай дзейнасці, дзякуючы чаму колькасць фізічных асоб, якія выказваюць жаданне займацца самастойнай дзейнасцю па вытворчасці вырабаў рамеснай творчасці, пастаянна павялічваецца.
У 2013 годзе збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці выплацілі 8083 чалавекі, а ў 2014 годзе - на 8,6 працэнта больш (8776). За першае паўгоддзе 2015 года ў цэлым па рэспубліцы ўжо зарэгістраваліся больш як 7 тыс. новых рамеснікаў, з якіх 2940 чалавек - за другі квартал бягучага года.
Паводле даных Мінэканомікі, за першае паўгоддзе 2015 года больш за ўсё тых, хто выплаціў збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці, зафіксавана ў Мінску (1643 чалавекі) і Віцебскай вобласці (1042 чалавекі). Менш за ўсё рамеснікаў зарэгістравалася ў Магілёўскай вобласці (752 чалавекі).
27 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
27 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/735/32155
Текущая дата: 16.11.2024