Пра гэта паведаміў старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Былы палітвязень Мікалай Статкевіч і лідар стваранага грамадскага руху "За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі" Уладзімір Някляеў на 22 верасня выкліканыя ў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Паводле яго слоў, абодва палітыкі зараз знаходзяцца за межамі Беларусі. "Ніхто ім у рукі позвы не ўручаў, яны за іх не распісваліся. Хутчэй за ўсё, яны ведаюць гэтую інфармацыю ад дамашніх. Наколькі я ведаю, гэтыя паведамленні з найгрубейшымі працэдурнымі парушэннямі", — сказаў Лябедзька.
Ён выказаў меркаванне, што позвы ў суд дасланыя ў сувязі з правядзеннем 10 верасня каля ГУМа несанкцыянаванага пікета "За сумленныя і свабодныя выбары", у якім бралі ўдзел Статкевіч і Някляеў. У дачыненні да абодвух палітыкаў тады былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Лябедзька не выключыў, што аналагічную позву могуць даслаць і яму, таму што ён таксама быў на пікеце.
Нагадаем, Статкевіч пасля выхаду на волю 22 жніўня пастаўлены на прафілактычнае назіранне на восем гадоў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 верасня 2015
Мінск, 21 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/735/32851
Текущая дата: 26.12.2024