Першы ў Беларусі Парк дыназаўраў пад адкрытым небам пачне працаваць 31 ліпеня на тэрыторыі Мінскага заапарка, паведамілі ва ўстанове.
Парк дыназаўраў размясціўся на плошчы 4 га. Наведвальнікаў тут сустрэнуць больш як 35 дагістарычных драпежнікаў, траваедных і лятаючых яшчараў. Усе фігуры выкананы ў натуральную велічыню. Акрамя таго, экспанаты рухаюцца, рыкаюць і маргаюць.
Сутыкнуцца твар у твар у парку можна будзе з брахіязаўрам, дыпладокам, птэранадонам, стэгазаўрам, тыраназаўрам, вулканадонам і іншымі прадстаўнікамі старажытных рэптылій. Акрамя таго, перад гледачамі разгорнуцца яркія сцэны з жыцця дыназаўраў, якія жылі на планеце 100 млн гадоў таму.
Таксама ў парку размясціліся альтанкі, зоны адпачынку, гульнявыя пляцоўкі, рэстаран і кафэ. Убачыць старажытных жыхароў зямлі тут можна будзе не толькі летам, але і зімой.
22 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
22 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/736/32106
Текущая дата: 16.11.2024