Белорусский портал в Казахстане

Аб сітуацыі на ААТ "Мотавела" паведаміў 17 ліпеня Аляксандру Лукашэнку старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац



Прэзідэнт запатрабаваў навесці парадак на прадпрыемстве.

"Падчас сустрэчы канстатавалася, што сітуацыя, якая складваецца сёння на "Мотавела", у тым ліку эканамічная, далёкая ад ідэальнай, але яна выпраўляецца. Прэзідэнт паставіў канкрэтныя задачы па паляпшэнні працы ААТ, захаванні брэнда прадпрыемства", — гаворыцца ў паведамленні. 

У чэрвені стала вядома пра арышт уладальніка "Мотавела" Аляксандра Мураўёва. Ён абвінавачваецца на падставе часткі 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). Цяпер прадпрыемства ўзначальвае былы старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/737/32013
Текущая дата: 15.11.2024