Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка даручыў Шуневічу працягнуць аптымізацыю працы МУС



Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, беларускі кіраўнік прыняў Шуневіча па яго просьбе.

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам 17 ліпеня міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, даручыў працягваць аптымізацыю працы Міністэрства ўнутраных спраў, у тым ліку кадравую і функцыянальную.

Лукашэнка праінфармаваны аб выкананні яго даручэнняў датычна рэформы МУС, якая практычна завершана. "Была праведзена кадравая аптымізацыя, ліквідаваная частка рудыментарных падраздзяленняў. Вызваленыя сродкі выкарыстаныя на развіццё міністэрства, павышэнне грашовага забеспячэння супрацоўнікаў, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Апрача таго, быў поўнасцю перагледжаны ўвесь спектр задач, што стаяць перад МУС, неўласцівыя Міністэрству функцыі скасаваныя", — сказана ў паведамленні прэс-службы.

У хуткім часе Лукашэнку будуць пададзеныя канкрэтныя прапановы па далейшай аптымізацыі працы МУС. Апрача таго, яму паведамлена пра некаторыя аператыўныя матэрыялы, што знаходзяцца ў распрацоўцы МУС, у тым ліку аб стане спраў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/737/32027
Текущая дата: 15.11.2024