Белорусский портал в Казахстане

У Вілейскім раёне затрыманая буйная партыя нелегальнага спірту



Аб гэтым паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

На тэрыторыі Вілейскага раёна праводзілася спецыяльнае мерапрыемства "Фільтр".

Супрацоўнікі раённай Дзяржаўтаінспекцыі спынялі і правяралі практычна ўсе аўтамабілі, што праязджалі па аўтадарозе Мінск — Маладзечна — Нарач. Правяраўся як фізічны стан вадзіцеляў, так і наяўнасць вадзіцельскіх правоў і рэгістрацыйных і суправаджальных дакументаў на грузы. 

У выніку ўсяго за тры гадзіны было выяўлена восем парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Найбольш буйным выяўленым парушэннем стала затрыманне аўтамашыны Volkswagen LT46, за рулём якой быў 39-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна. У фургоне знаходзіліся бутэлькі са спіртам агульным аб`ёмам 4.615 літраў на 260 млн. рублёў. Мужчына не змог паказаць дакументы на груз. 

На гэты момант справа перададзена для разбору ў падатковую інспекцыю, а ўвесь спірт канфіскаваны. Супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні крыніцаў паступлення затрыманай партыі нелегальнага спірту і пуцей яго далейшага распаўсюджвання.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/738/31887
Текущая дата: 15.11.2024