Белорусский портал в Казахстане

У гэтыя выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя надасць асаблівую ўвагу спыненню парушэнняў з боку вадзіцеляў мотатранспарту



Пра гэта паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі.

У сувязі з масавым выездам у выхадныя дні ў вёскі, на дачы і да месцаў адпачынку, для забеспячэння бяспекі на дарогах рэспублікі Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме па спыненні парушэнняў хуткасных рэжымаў, выкананні правілаў абгону і манеўравання, выкарыстанні рамянёў бяспекі і кантролю цвярозасці. 

Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню і спыненню парушэнняў з боку вадзіцеляў мотатранспарту.

У начны час будуць праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы месцаў забаўляльных мерапрыемстваў для моладзі.

У дзённы час супрацоўнікі ДАІ нададуць увагу правапарадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/738/31917
Текущая дата: 15.11.2024