ААТ "Белгазпрамбанк" вярнуў у Беларусь работы мастакоў Апалінара Гараўскага, Рыгора Баброўскага і Фердынанда Рушчыца, паведамілі ў банку.
Карціны гэтых аўтараў папоўнілі карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка. Набыткі зроблены ў адпаведнасці з нацыянальным гісторыка-культуралагічным праектам "Арт-Беларусь", у задачы якога ўваходзіць вяртанне ў краіну работ аўтараў, якія нарадзіліся ў Беларусі.
Мастак Апалінар Гараўскі ўнёс значны ўклад у культуру Беларусі і Расіі другой палавіны XIX стагоддзя. У Нацыянальным мастацкім музеі захоўваецца некалькі дзясяткаў яго работ. "Набыты Белгазпрамбанкам пейзаж "Замак" адкрывае майстра з новага, дагэтуль невядомага - рамантычнага - боку", - лічаць у банку.
Творчасць Рыгора Баброўскага - аднаго з настаўнікаў Шагала - у Беларусі не прадстаўлена наогул. У калекцыю Белгазпрамбанка паступіў яго эцюд пад назвай "Летам. Ветраны дзень".
У творчасці Фердынанда Рушчыца выразна адлюстраваны каларыт беларускай прыроды. У нашай краіне захоўваецца некалькі яго работ, Белгазпрамбанк набыў яго палатно "Пейзаж. Вілія".
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/738/32408
Текущая дата: 26.12.2024