Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў студзені-ліпені ўведзена ў эксплуатацыю 77,6 працэнта запланаванага на год жылля



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У студзені-ліпені 2015 года на будаўніцтва жылля выкарыстана Br23 трлн інвестыцый у асноўны капітал, што складае 21,2 працэнта да агульнага аб`ёму інвестыцый і 95,6 працэнта да ўзроўню студзеня-ліпеня 2014 года.

Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 33,4 тыс. новых кватэр (у студзені-ліпені 2014 года - 37,9 тыс.). Уведзена ў эксплуатацыю 3 103,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, што складае 77,6 працэнта да прадугледжанага задання на год і 104,4 працэнта да аналагічнага мінулагодняга перыяду.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 261,3 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 40,6 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля. У параўнанні са студзенем-ліпенем 2014 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян зменшыўся на 334,1 тыс. кв.м.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана: з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 1 013,5 тыс. кв.м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 770,8 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 892,9 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 28,8 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы (у студзені-ліпені 2014 года - 25,7 працэнта).

19 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/738/32435
Текущая дата: 26.12.2024