Пра гэта паведамілі ў прэс-службе "Альфа-Банка (Беларусь).
Цяпер усе карткі, якія выпускаюць банкі, павінны ўтрымліваць мікрапрацэсар стандарту EMV, што прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка № 343 ад 26 мая 2014 года. Мэта ініцыятывы — павысіць абарону грашовых сродкаў кліентаў ад несанкцыянаванага выкарыстання, адзначылі ў прэс-службе.
Між тым у Беларусі яшчэ выкарыстоўваюцца тэрміналы, якія не падтрымліваюць тэхналогію счытвання даных з мікрапрацэсара карткі. У той жа час усе новыя карткі з`яўляюцца камбінаванымі, гэта значыць акрамя чыпа, утрымліваюць і магнітную паласу, таму іх можна выкарыстоўваць і ў такіх тэрміналах. А вось эмісія картак міжнародных плацежных сістэм толькі з магнітнай паласой з 1 ліпеня спынена.
Карткі VISA і MasterCard, якія ўтрымліваюць толькі магнітную паласу, будуць абслугоўваць да заканчэння тэрміну іх дзеяння. Пры іх замене банк будзе выдаваць карткі з тэхналогіяй стандарту EMV. Згодна з рашэннем Нацбанка, Беларусь адмовіцца ад выкарыстання картак без чыпа з 2022 года.
"Масавы пераход на чыпавыя карткі вырашае адразу некалькі задач. Найперш банкаўскі кліент атрымае больш высокую ступень абароны ад махляроў. Пры гэтым карыстацца карткай стане зручней — няма неабходнасці ставіць свой подпіс на чэку пры разліках карткай у магазінах. Акрамя таго, беларусы змогуць пазбегнуць казусных сітуацый падчас замежных падарожжаў: так, у еўрапейскіх гарадах многія ўстановы, у тым ліку магазіны і рэстараны, ужо не прымаюць карткі з магнітнай паласой", — адзначылі ў прэс-службе "Альфа-Банка".
Стандарт EMV распрацаваны міжнароднымі плацежнымі сістэмамі для павышэння ўзроўню бяспекі фінансавых аперацый і зніжэння рызыкі махлярства. Асноўнае яго адрозненне ад фармату картак з магнітнай паласой — пераважнае патрабаванне ўводу ПІН-кода пры правядзенні любога плацяжу праз тэрмінал.
Паводле слоў спецыялістаў, у Беларусі расце папулярнасць безнаяўных разлікаў. Толькі ў "Альфа-Банку" агульны аб`ём эмісіі плацежных картак з пачатку года вырас больш чым на 15% і перавысіў 217,5 тыс. штук.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 ліпеня 2015
Мінск, 1 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/739/31791
Текущая дата: 15.11.2024