Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 14 жніўня 2015 года.
На 14 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 15.997 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 17.781 (абсалютны максімум)
Расійскі рубель — 249,71
Украінская грыўна — 744,05
Кошык валют — 3.127,32
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 8 рублёў (0,05%), еўра — на 22 (0,12%), расійскага рубля — на 3,84 (1,56%), грыўны — знізіўся на 6,61 рубля (0,88%). Курс кошыка валют вырас на 20,94 рубля (0,67%) у параўнанні з папярэднім днём і на 357,07 рубля (12,89%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1115, "долар/расійскі рубель" — 64,062, "долар/грыўна" — 21,50.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 14 жніўня ў 8.55 долар куплялі па 15.750—15.970 і прадавалі па 16.050—16.250 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 56 рублёў (да 15.927), продажу — на 33 (да 16.127).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 15.850—15.950 пры куплі, 16.100—16.200 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2015
Мінск, 14 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/739/32360
Текущая дата: 25.12.2024