Белорусский портал в Казахстане

Спажывец мае права патрабаваць вярнуць грошы за тавар па любым недахопе, нават нязначным, вытворчага характару



Аб гэтым заявіла 13 жніўня намеснік начальніка ўпраўлення абароны спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Беларусі Вольга Краўцова.

"Калі спажыўцы набылі няякасны тавар, гэта значыць з вытворчым недахопам, не звязаным з эксплуатацыяй, то яны могуць не толькі замяніць тавар, але і прад`явіць патрабаванне аб вяртанні грошай за такі тавар", - сказала Вольга Краўцова.

Прадстаўнік Мінгандлю растлумачыла, што прапанова прадаўца "правесці рамонт", "схадзіць у сэрвісны цэнтр" можа быць агучана толькі ў якасці рэкамендацыі і прапановы спажыўцу, але не ў якасці адмовы ў задавальненні яго патрабавання вярнуць грошы за тавар.

"Што датычыцца паслугі, то адразу запатрабаваць грошы, калі паслуга аказана няякасна, спажывец не можа. Скасаванне магчыма толькі ў выпадку, калі ўзнікла спажывецкая спрэчка, бакі паспрабавалі сітуацыю адрэгуляваць і не атрымалася. Тады пры паўторным ужо звароце магчыма скасаванне дагавора", - сказала яна.

Закон аб абароне правоў спажыўцоў вызначае тэрміны, на працягу якіх спажывец можа звярнуцца з такімі патрабаваннямі, і тэрміны, на працягу якіх адказны бок павінен задаволіць прэтэнзіі спажыўца.

На ліквідацыю недахопаў бясплатна прадугледжана 14 дзён, а па ўсіх астатніх патрабаваннях - 7 дзён, але тэрмін можа павялічыцца да 14 дзён, калі праводзіцца экспертыза.

13 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/739/32365
Текущая дата: 26.12.2024