Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка стварае агенцкую сетку рэалізацыі білетаў на цягнікі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Гэтае рашэнне прынятае "з мэтай павышэння якасці паслуг, што аказваюцца пасажырам, і пашырэння магчымасцяў набыцця праязных дакументаў на чыгуначны транспарт". 

Магчымасць прадаваць білеты на цягнікі могуць атрымаць пабочныя арганізацыі — юрыдычныя асобы (рэзідэнты Рэспублікі Беларусь). На БЧ ужо распрацаваны і зацверджаны парадак заключэння дагавора аб афармленні праязных дакументаў (білетаў), які будзе ўведзены ў дзеянне 1 ліпеня гэтага года. 

Беларуская чыгунка запрашае да супрацоўніцтва ўсе арганізацыі, зацікаўленыя ў рэалізацыі праязных дакументаў на чыгуначны транспарт. Каб пачаць продаж білетаў, неабходна заключыць з БЧ адпаведны дагавор.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/740/31764
Текущая дата: 15.11.2024