Група нелегалаў затрыманая на подступах да беларуска-літоўскай мяжы ў Астравецкім раёне.
Як паведаміў памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў, у раёне населенага пункта Белая Вада пагранічным нарадам затрыманыя восем грамадзян В`етнама, у трох з якіх адсутнічалі дакументы, якія сведчаць асобу, а таксама два грамадзяніны Расіі, выхадцы з Чачні. Нелегалы пешшу накіроўваліся ў бок Літвы ў пошуках лепшых умоў жыцця.
Усе затрыманыя аформленыя як парушальнікі дзяржаўнай мяжы (арт. 23.29 КоАП) і дастаўленыя ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай групы для далейшага разбору.
Мінск, 26 чэрвеня 2015
Мінск, 26 чэрвеня 2015
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/741/31723
Текущая дата: 15.11.2024