Разабрацца ў гэтым пытанні прэзідэнт паабяцаў 4 жніўня падчас сумеснага інтэрв`ю "Еўрарадыё", "Радыё Свабода" і парталу tut.by.
Карэспандэнт "Радыё Свабода" Валерый Каліноўскі са спасылкай на Беларускую асацыяцыю журналістаў паведаміў, што толькі сёлета адбылося 26 судоў над журналістамі-фрылансерамі; агульная ж сума штрафаў, выпісаных ім за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі, склала прыкладна 137 млн. рублёў.
На гэта Лукашэнка заявіў, што адносіцца так да журналістаў — "гэта глупства", бо "ўсё роўна напішуць неяк дзесьці аб праблемах".
"Забараняць — гэта не мой прынцып. Я вывучу гэтую праблему. Што да гэтых штрафаў — таксама вывучым, людзі ж не багатыя, я разумею. Я вам абяцаю, што я разгледжу гэтае пытанне, таму што, мабыць, вы тут маеце рацыю", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2015
Мінск, 5 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/741/32251
Текущая дата: 26.12.2024