Белорусский портал в Казахстане

Пачаліся камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

15 чэрвеня ў адпаведнасці з планам праверкі сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы Беларусі на паўднёвым напрамку і тэрытарыяльнай абароны пачаліся камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці. Яны працягнуцца да 18 чэрвеня. 

Вучэнні праводзяцца пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны генерал-маёра Міхаіла Пузікава. У іх удзельнічаюць аператыўная група штаба зоны тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці, сфарміраваны штаб Ельскага раёна тэрытарыяльнай абароны, асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў, якая складаецца з ваеннаслужачых, прызваных з запасу, а таксама тэрытарыяльныя органы пагранічнай службы і ўнутраных спраў гомельскага рэгіёна. 

Падчас вучэнняў плануецца адпрацаваць пытанні паэтапнага ўзмацнення дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку і прыняцця рашэнняў па кіраванні сіламі і сродкамі ў адпаведнасці з вучэбнай абстаноўкай.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/743/31518
Текущая дата: 15.11.2024