Белорусский портал в Казахстане

"Белтэлекам" запускае новы сэрвіс "Віртуальны нумар"



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белтэлекам" запускае новы сэрвіс "Віртуальны нумар".

"Новая паслуга ўяўляе сабой рэальны гарадскі нумар тэлефона, які не прывязаны да фізічнага месцазнаходжання і не патрабуе набыцця і ўстаноўкі дадатковага абсталявання, няма неабходнасці пракладваць тэлефонныя лініі. Віртуальны нумар - гэта паслуга, якая дае магчымасць з выдзеленага для абанента нумара пераадрасоўваць усе званкі, што паступаюць на яго, на іншы, загадзя зададзены тэлефонны нумар, у тым ліку мабільны і Максіфон", - растлумачылі ў прэс-службе.

У кампаніі адзначылі, што самастойная змена нумара пры неабходнасці магчыма праз кабінет карыстальніка, на які будуць пераадрасоўваць званкі, або ў сэрвісным цэнтры РУП "Белтэлекам". "Дадатковай перавагай сэрвісу з`яўляецца той факт, што пры змене адраса офіса выдадзены віртуальны нумар застанецца нязменным, і арганізацыя не страчвае сваіх кліентаў, ім не трэба будзе дадаткова паведамляць аб змяненнях, паколькі нумар будзе ранейшым", - падкрэслілі ў "Белтэлекам".

Скарыстацца паслугай могуць фізічныя і юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з`яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі.

"Паслуга "Віртуальны нумар" зручная для прадпрыемстваў і арганізацый, менеджары якіх працуюць у розных памяшканнях, або тым кампаніям, якім неабходна даць рэкламную або інфармацыйную аб`яву, не паведамляючы рэальныя нумары тэлефонаў. Такім чынам, заказваючы гэту паслугу, кампанія атрымлівае магчымасць прымаць званкі па рэкламных або інфармацыйных аб`явах на рэальныя нумары. Пры гэтым пасля заканчэння тэрміну дзеяння аб`явы або рэкламы кампанія можа адмовіцца ад "Віртуальнага нумара", і на рэальныя нумары кампаніі званкі па тэмах, пазначаных у рэкламе, больш паступаць не будуць", - расказалі ў прэс-службе.

Паслуга "Віртуальны нумар" прадастаўляецца абаненту кругласутачна. Тэхнічная падтрымка па паслузе ажыццяўляецца па тэлефоне 123 таксама 24 гадзіны ў суткі.

12 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/744/31457
Текущая дата: 15.11.2024