Пра гэта паведамляе МНС.
Згодна з аператыўнымі звесткамі МНС, з 6.00 13 чэрвеня да 6.00 14-га ліквідаваныя восем лясных пажараў на агульнай плошчы 1,9 гектара, 14 тарфяных пажараў на плошчы 3,685 гектара і 20 узгаранняў травы і кустоў на плошчы 18,12 гектара.
На 6.00 нядзелі не былі ліквідаваныя тры лясныя пажары: адзін — на плошчы 60 гектараў у Хойніцкім раёне і два — на плошчы прыблізна пяць гектараў кожны ў Лельчыцкім раёне.
Для барацьбы з агнём задзейнічаныя падраздзяленні МНС (абвешчаны збор асабовага складу, перадыслакаваная тэхніка) і работнікі Міністэрства лясной гаспадаркі. Мясцовыя органы ўлады аказваюць максімальна магчымую падтрымку ўдзельнікам ліквідацыі пажараў. У Хойніцкім раёне працуе авіяцыя МНС — верталёты Мі-2 і Мі-26. Пагрозы населеным пунктам няма, паведамляецца на сайце МНС.
Нагадаем, у сувязі з надзвычайнай пажарнай небяспекай больш як у 60 раёнах Беларусі (больш за палову ад агульнай колькасці) уведзеныя забароны на наведванне лесу. Паводле звестак МНС, найбольш пажаранебяспечнае становішча склалася ў Магілёўскім і Гомельскім рэгіёнах (тут мараторый на наведванне лясоў дзейнічае амаль паўсюдна). Нельга наведваць палову лясоў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. У Віцебскай вобласці забарона ў пачатку лета ўведзеная ўпершыню.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, 14 чэрвеня ў другой палове дня ў многіх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне 30—33°С. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, у асобных раёнах град.
БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2015
Мінск, 14 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/744/31478
Текущая дата: 15.11.2024