Прэзідэнт запатрабаваў навесці парадак на прадпрыемстве.
"Падчас сустрэчы канстатавалася, што сітуацыя, якая складваецца сёння на "Мотавела", у тым ліку эканамічная, далёкая ад ідэальнай, але яна выпраўляецца. Прэзідэнт паставіў канкрэтныя задачы па паляпшэнні працы ААТ, захаванні брэнда прадпрыемства", — гаворыцца ў паведамленні.
У чэрвені стала вядома пра арышт уладальніка "Мотавела" Аляксандра Мураўёва. Ён абвінавачваецца на падставе часткі 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). Цяпер прадпрыемства ўзначальвае былы старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2015
Мінск, 17 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/745/32013
Текущая дата: 26.12.2024