Свята адбудзецца 6 чэрвеня ў вёсцы Міжрэчча на базе аграсядзібы «Залатая шпора», паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Гледачы ўбачаць рэканструкцыю бою паміж паліцамі двух армій, якія супрацьстаялі адзін аднаму ў вайне 1812 года. Сярод іх: Мінскі, Віцебскі і Брэсцкі пяхотныя палкі, Беларускі і Гродзенскі гусарскія палкі, якія ўваходзілі ў склад Рускай імператарскай арміі. Французскую армію прадставяць 18-ы і 22-ы пяхотныя палкі, 17-ы і 20-ы ўланскія палкі ВКЛ.
Акрамя таго, у фестывалі прыме ўдзел беларуская школа гістарычнага фехтавання Duellatoria Alba. Гасцям свята прадставіцца магчымасць навучыцца ў інструктараў школы высакароднаму мастацтву — фехтаванні на рапірах і шаблях, а таксама прама на месцы прымяніць атрыманыя веды ў баі. Жадаючыя змогуць кінуць выклік байцам школы і пазмагацца з імі ў дуэльных паядынку на макетах халоднай зброі.
Звязда, 6 чэрвеня 2015
Звязда, 6 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/746/31314
Текущая дата: 15.11.2024