Белорусский портал в Казахстане

На беларускай тэрыторыі будуць праведзены раскопкі ў месцах баёў сфарміраванай у Пензенскай вобласці 61-й стралковай дывізіі



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

9 ліпеня пачалася сумесная беларуска-расійская акцыя, для ўдзелу ў якой у Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці прыбыў зводны пошукавы атрад Пензенскай вобласці.

Сумесна з асабовым складам 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных сіл Беларусі члены атрада правядуць раскопкі ў месцах баёў 61-й стралковай дывізіі, якая фарміравалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Пензенскай вобласці. Сумесная ваенна-патрыятычная акцыя пройдзе на пяці пошукавых аб`ектах і завершыцца 19 ліпеня.

З 17 чэрвеня па 3 ліпеня на тэрыторыі Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў Магілёўскай вобласці прайшла сумесная ваенна-патрыятычная акцыя асабовага складу 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна і членаў ваенна-патрыятычнага клуба "Рассвет" з Арзамаса Ніжагародскай вобласці. 

Раскопкі праводзіліся на шасці пошукавых аб`ектах — у месцах, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны ішлі баі сфарміраваных у Горкаўскай вобласці 137-й і 160-й стралковых дывізій. 

У выніку сумеснай працы эксгумаваныя і перапахаваныя астанкі 11 вайскоўцаў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, знойдзены медальён і іншыя знаходкі. 

Урачыстае перапахаванне астанкаў загінулых у брацкую магілу ў Чавусах адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі — 2 ліпеня.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/746/31914
Текущая дата: 27.12.2024