Пра гэта паведамляе прэс-служба БДУ.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у V Міжнародным летнім універсітэце юрыстаў "Права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе: утрыманне і спосабы абароны", які пройдзе ў ВНУ з 24 па 27 чэрвеня.
"Актуальнасць тэмы цяперашняга семестра абумоўлена тым, што цяпер сфарміраваны механізм гарантый выканання экалагічных правоў. Для гэтага створаныя прававыя інструменты, якія дазваляюць забяспечыць іх рэалізацыю", — гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначылі ў прэс-службе, сёлета мерапрыемства арыентавана на практыку, і падчас заняткаў будуць каментавацца даклады, разбірацца і дэталёва аналізавацца правапрымяняльная практыка. Пасля кожнага выступлення слухачы змогуць задаваць пытанні дакладчыкам і ўдзельнічаць у дыскусіях.
Акрамя адукацыйнай праграмы, запланавана правядзенне круглых сталоў на англійскай, нямецкай і французскай мовах на наступныя тэмы: "Права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе як сацыяльны абавязак карпарацый", "Інфармаванне грамадзян у галіне аховы навакольнага асяроддзя, іх удзел падчас прыняцця рашэнняў і доступ да правасуддзя — па прыкладзе Германіі, "Замацаванне на канстытуцыйным узроўні права на навакольнае асяроддзе: хартыя навакольнага асяроддзя".
Для ўдзелу ў летнім універсітэце неабходна да 15 чэрвеня ўключна падаць заяўку па электронным адрасе: law.summer.university@gmail.com.
Мяркуецца, што сёлета слухачамі летняга ўніверсітэта стануць больш як 100 студэнтаў з Беларусі, Расіі, Францыі і Германіі.
Мяркуецца, што сёлета слухачамі летняга ўніверсітэта стануць больш як 100 студэнтаў з Беларусі, Расіі, Францыі і Германіі.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2015
Мінск, 2 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/747/31233
Текущая дата: 15.11.2024