Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" назначыла дадатковы поезд міжрэгіянальных ліній Мінск-Віцебск.
"Беларуская чыгунка назначыла дадатковы поезд міжрэгіянальных ліній нумар 644/643 Мінск-Віцебск, які будзе курсіраваць у час правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Поезд будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 7 па 15 ліпеня. У першы рэйс ён адправіцца 7 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў", - растлумачылі ў прэс-службе.
Поезд міжрэгіянальных ліній будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.48 і прыбываць у Віцебск у 16.25. Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў адваротным напрамку. Паглядзеўшы канцэрт, госці "Славянскага базару" на гэтым жа поездзе змогуць з Віцебска выехаць ноччу ў 01.40 і быць у сталіцы раніцай у 05.28.
29 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
29 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/748/31179
Текущая дата: 15.11.2024