Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-красавік склаў 15,3 трлн, або 6 працэнтаў ВУП, прафіцыт рэспубліканскага бюджэту склаўся ў суме Br15,4 трлн, або 6,1 працэнта ВУП, што адпавядае запланаваным параметрам бюджэту і абумоўлена прынятымі мерамі па эканоміі бюджэтных сродкаў.
Даходы бюджэту сектара дзяржкіравання за студзень-красавік склаліся ў суме Br119,4 трлн, або 32,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br54,3 трлн (34,7 працэнта ўдакладненага гадавога плана).
За студзень-красавік 2015 года ПДВ паступіла на Br25,9 трлн, або 34,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана, падатку на прыбытак - Br6,4 трлн (29,9 працэнта). Акцызы паступілі ў суме Br5,7 трлн (27,3 працэнта). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br12,9 трлн (33,3 працэнта). Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br33,3 трлн, або 28,8 працэнта зацверджанага гадавога плана.
Па стане на 1 мая 2015 года запазычанасць па падатках і зборах знаходзілася на ўзроўні Br1,4 трлн.
Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-красавік склалі Br104,1 трлн, або 29,4 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br38,9 трлн (27,6 працэнта).
Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склаліся ў суме Br14,6 трлн (25,7 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі пайшло Br10,6 трлн (30,1 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і СМІ, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) - Br68,3 трлн (30,7 працэнта).
29 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
29 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/748/31258
Текущая дата: 15.11.2024