У Мінску 15 мая з 19.00 да 24.00 у Цэнтры сучасных мастацтваў у межах міжнароднай акцыі "Ноч музеяў 2015" прайшло дзейства "Ноч у стылі сцімпанк".
Падчас правядзення акцыі незабыўную атмасферу сцімпанка ствараюць супольнасць Steampunker.by, каманда гродзенскіх аніматараў "Маскарад", музыканты Сяргей Пукст, Вольга Акуліч, дзіджэй Містар Калапс, Сяргей Барысевіч і яго "робаталялька" (Гомель), паравая лялька Ірс і жывыя скульптуры.
Падчас дзеяння "Ноч у стылі сцімпанк" прайшлі:
*інтэрактыўнае шоу "Зомбафікацыя" — нанясенне пластычнага грыму на твар добраахвотніка з публікі, прэзентаванае ў выглядзе медыцынскай аперацыі;
*майстар-клас "Як навучыць зомбі-дварэцкага" — гульня з публікай пры ўдзеле раней загрыміраванага добраахвотніка;
*цір кідальнай зброі: дартс, сарбакан, арбалет;
*інтэрактыўная гульня "Расследаванне" — удзельнікі па газетных фатаграфіях і артыкулах прапаноўваюць свае версіі падзей, якія адбыліся.
Дзмітрый Ціханенка, аўтар прадметаў у стылі сцімпанк: "Гэта віктарыянская эпоха. Калі коратка сказаць, гэта часы Шэрлака Холмса — канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя. Калі развіваліся паравыя машыны, не было пластыку, усё было натуральнае: медзь, бронза, латунь, дрэва".
Наталля Шаранговіч, дырэктар Цэнтра сучасных мастацтваў: "Для нас гэта першая спроба зрабіць "Ноч музеяў". Вырашылі зрабіць у стылі сцімпанк — цудоўны кірунак у мастацтве. Ён узнік у канцы мінулага стагоддзя. Мастакі спрабавалі нейкім чынам асэнсаваць будучыню і разам з тым вярнуцца ў мінулае. Спалучэнне віктарыянскай эпохі і фэнтэзі нараджае кірунак сцімпанк".
БелаПАН
Мінск, 16 траўня 2015
Мінск, 16 траўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/749/30996
Текущая дата: 15.11.2024