У Беларусі з 1 ліпеня спыняецца прыём банкнотаў наміналам Br50 узору 2000 года пры ўсіх відах плацяжоў. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
"З 1 ліпеня 2015 года банкі і суб`екты гаспадарання спыняць выдачу названых банкнотаў фізічным асобам, у тым ліку і ў якасці здачы, - нагадалі ў Нацбанку. - Пры гэтым прыём банкнотаў наміналам Br50 банкамі ад суб`ектаў гаспадарання будзе ажыццяўляцца да 1 верасня бягучага года".
Паводле інфармацыі рэгулятара, абмен купюр наміналам Br50 можна будзе правесці без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай Br100 рублям: у перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2015 года ўключна - у Нацыянальным банку і банках краіны; у перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2016 года ўключна - у Нацыянальным банку Беларусі.
З 1 ліпеня 2016 года банкноты наміналам Br50 будуць выключаны з абарачэння і будуць лічыцца несапраўднымі.
25 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
25 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/749/31695
Текущая дата: 28.12.2024