Для таго, каб паўдзельнічаць у экскурсійнай праграме, трэба набыць квіток на наведванне заапарка, а самі экскурсіі бясплатныя. На іх можна даведацца шмат новага і цікавага з жыцця жывёл. Збор групы будзе праходзіць каля карты на цэнтральным ўваходзе ў 13.00 14, 21 і 28 лістапада.
Калекцыя заапарка налічвае каля 400 відаў экзатычных жывёл і рэдкіх прадстаўнікоў фаўны Беларусі. На натуральных затоках Свіслачы круглы год пражываюць вадаплаўныя птушкі, на кантактнай пляцоўцы «Вясковая сядзіба» гуляюць хатнія авечкі і козачкі, якіх можна пагладзіць. Працуюць пастаянныя экспазіцыі (экзатарыум, акварыум, тэрарыум).
З лістапада ўстанова перайшла на зімовы рэжым працы. Заапарк адкрыты для наведвальнікаў штодня з 10.00 да 18.00. Гэтай восенню тэрыторыю ўпрыгожыла новая фотазона — гарбуз-гігант. Яго вага 500 кг.
Звязда, 10 лістапада 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/75/71423
Текущая дата: 17.11.2024