Пра гэта паведамілі ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве паштовай сувязі "Белпошта".
У Беларусі пенсіі за 9 мая бягучага года будуць выплачаны датэрмінова.
У сувязі са святкаваннем Дня Перамогі графік выплаты пенсій і дапамог падкарэкціраваны. Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і горада Мінска выплата пенсій пачата ўжо з 6 мая.
У аддзяленнях паштовай сувязі горада Віцебска, сельскіх АПС Гомельскай вобласці, ва ўсіх АПС Гродзенскай вобласці выплата пенсій будзе праводзіцца 7 мая, у гарадскіх АПС Гомельскай вобласці - 8 мая.
9 мая 2015 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя АПС.
Аб рэжыме работы аддзяленняў паштовай сувязі можна даведацца ў Саll-цэнтры РУП "Белпошта" па нумары 154.
6 мая 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
6 мая 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/750/30898
Текущая дата: 15.11.2024