Белорусский портал в Казахстане

Час прыбыцця гартранспарту ў Мінску з 1 мая можна даведацца з дапамогай USSD-запыту



Аб гэтым паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс".

З 1 мая інфармацыю аб часе да прыбыцця грамадскага транспарту на прыпыначны пункт мінчане і госці сталіцы змогуць даведацца з дапамогай USSD-запыту. Скарыстацца новым сэрвісам змогуць абаненты мабільных аператараў МТС і velcom.

Даведацца дакладны час прыбыцця дапаможа USSD-запыт з нумарам прыпынку, які размешчаны на таблічцы руху транспарту. Фармат запыту наступны: *960*нумар прыпынку# і кнопка вызаву. У адказ абанент атрымае нумар маршрутаў, якія рухаюцца праз гэты прыпыначны пункт, а таксама час (у мінутах) да прыбыцця бліжэйшага транспарту.

"Напрыклад, на аўтобусным прыпынку на плошчы Перамогі з нумарам 51723 у 9.50 раніцы абанент набірае на тэлефоне *960*51723# і націскае "Вызаў". У адказ ён атрымлівае USSD-паведамленне: "(09.50) А18-9, А26-16, А39-31", з якога зразумела, што бліжэйшы аўтобус нумар 18 прыедзе праз 9 хвілін, а аўтобус нумар 26 - праз 16 хвілін", - растлумачылі спецыялісты кампаніі МТС.

Час прыбыцця транспарту разлічваецца з улікам пробак, аварый, спазненняў у час пік, а не статычнага раскладу, які пазначаны на прыпынках або інтэрнэт-сайтах. Месцазнаходжанне ўсіх сталічных аўтобусаў, тралейбусаў і трамваеў вызначаецца па GPS. Атрыманая інфармацыя дае магчымасць разлічыць рэальны час прыбыцця транспарту на прыпынак.

Паслуга платная. Напрыклад, кошт аднаго запыту для абанентаў МТС складае Br468 з улікам ПДВ. Даступнасць сэрвісу не залежыць ад мадэлі і функцыянальнасці мабільнага ўстройства.

30 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/751/30771
Текущая дата: 15.11.2024