Аб гэтым паведаміла дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак 30 красавіка ў час анлайн-канферэнцыі.
"У мінулым годзе ў сістэму аказання падтрымкі малому і сярэдняму прадпрымальніцтву ўключыўся Банк развіцця, дзякуючы чаму ў 2015 годзе запланавана накіраваць на гэтыя мэты Br923,4 млрд, з іх Br700 млрд - на прадастаўленне крэдытаў названым банкам", - адзначыла Ірына Бабачонак. Паводле яе слоў, у 2012 годзе на падтрымку МСП было накіравана Br74 млрд, у 2013-м - Br128,2 млрд, у 2014-м - Br206,5 млрд.
Дакладныя даныя па долі малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП Беларусі ў 2014 годзе будуць апублікаваны ў маі. "Паводле падлікаў падатковых органаў, на 1 красавіка 2015 года ў Беларусі было зарэгістравана 365 тыс. 29 суб`ектаў малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку 102 тыс. 277 мікра-, 12 тыс. 502 малыя, 2 тыс. 481 сярэдняя арганізацыя і 247 тыс. 769 індывідуальных прадпрымальнікаў", - канстатавала прадстаўнік Мінэканомікі.
У 2013 годзе доля малога прадпрымальніцтва ў ВУП Беларусі склала 15,1 працэнта, што амаль удвая вышэй за паказчыкі 2007 года (8,3 працэнта).
30 красавіка 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
30 красавіка 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/752/30756
Текущая дата: 15.11.2024