Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
У адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на 2015 год для ўдзелу ў сумесных беларуска-кітайскіх антытэрарыстычных вучэннях (трэніроўцы) "Імклівы арол — 2015" у Беларусь прыбылі ваеннаслужачыя спецыяльнай паветрана-дэсантнай роты Паветрана-дэсантных войскаў Ваенна-паветраных сіл Народна-вызваленчай арміі Кітая.
З беларускага боку ў вучэннях возьме ўдзел мабільная рота 382-га асобнага мабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл.
Вучэнні пройдуць з 15 па 27 чэрвеня на палігоне Брэсцкі.
Падчас мерапрыемства сумесным падраздзяленнем Узброеных сіл Беларусі і Народна-вызваленчай арміі Кітая будуць адпрацаваныя пытанні падрыхтоўкі і вядзення спецыяльных дзеянняў пры выкананні антытэрарыстычных задач.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2015
Мінск, 15 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/752/31528
Текущая дата: 28.12.2024