Аб гэтым паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі завершана следства па крымінальнай справе ў дачыненні да 28-гадовага выхадца Брэсцкай вобласці, які забіў трох жанчын з-за 40 мільёнаў рублёў.
Першымі ахвярамі абвінавачванага сталі два прадаўцы аднаго з харчовых магазінаў у Лідзе. Іх целы са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі былі знойдзеныя на працоўным месцы 15 верасня 2013 года. Праз год аналагічнае злачынства з падобнымі прыкметамі было ўчынена ў вёсцы Сялец Лідскага раёна. Тады цела жанчыны было знойдзена ў лесапаласе недалёка ад магазіна, у якім яна працавала.
Як адзначаюць у СК, доўгі час злачынца заставаўся на волі, бо старанна рыхтаваўся да кожнага злачынства, плануючы не толькі спосаб і выбіраючы месца ўчынення злачынства, але таксама і шляхі магчымага адыходу.
Раскрыць забойствы, учыненыя з асаблівай жорсткасцю і цынізмам, і затрымаць асобу, якая іх учыніла, удалося дзякуючы працы следчых, аператыўных супрацоўнікаў МУС і спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якія ўзнавілі да найдрабнейшых падрабязнасцяў кожную дэталь учыненых злачынстваў, сказала прадстаўнік СК.
Па крымінальнай справе следчымі былі дапытаныя сотні сведак, праведзена некалькі дзясяткаў складаных экспертыз.
З удзелам абвінавачванага на месцы былі ўстаноўленыя акалічнасці забойстваў. У кожным выпадку мужчына меў намер завалодаць маёмасцю як пацярпелых, так і магазінаў, у якіх яны працавалі прадаўцамі.
Мужчыну прад`яўлена абвінавачанне па шэрагу артыкулаў КК, у тым ліку ў забойстве трох асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю з карыслівых меркаванняў.
Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Варта адзначыць, што па гэтых складах злачынстваў абвінавачванаму можа пагражаць вышэйшая мера пакарання.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2015
Мінск, 17 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/752/31587
Текущая дата: 28.12.2024