Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам форуму, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сёлетні форум праводзіцца ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Гэта наша агульная гісторыя, якую мы абавязаны ахоўваць і абараняць ад спроб перагляду і фальсіфікацыі, — гаворыцца ў прывітанні. — У той страшнай вайне мы змаглі выстаяць, таму што былі разам. І сёння таксама павінны быць адзіныя ў шчырым імкненні да міру і ўзаемаразумення».
«Сродкам масавай інфармацыі, усведамляючы сваю гістарычную адказнасць перад грамадствам, неабходна заняць у гэтых працэсах канструктыўную пазіцыю», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што гэты медыяфорум унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне даверу і супрацоўніцтва паміж краінамі і народамі.
Звязда, 8 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/754/31365
Текущая дата: 28.12.2024